2016-04-06 12:29:00

Святы Айцец: спорт дапамагае пераадольваць канфлікты


Спорт дапамагае ў пераадоленні існуючых у свеце канфліктаў, лічыць Францішак. Ён звярнуў на гэта ўвагу 6 красавіка 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа спаслаўся на Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаецца пад эгідай ААН.

“Спорт з’яўляецца ўніверсальнай мовай, якая набліжае народы і можа паспрыяць таму, каб людзі сустракаліся і ўзнікала магчымасць пераадолення канфліктаў. Заклікаю ўспрымаць спорт як месца практыкавання цнотаў у інтэгральным развіцці асоб і супольнасцяў”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.