2016-04-06 12:07:00

Святы Айцец абвясціў інтэнцыі ў відэа-роліку


На канале Ватыканскага тэлецэнтру ў “YouTube” з’явіўся новы відэа-ролік, у якім Папа абвяшчае і тлумачыць свае малітоўныя інтэнцыі на красавік.

“Я дзякую табе, індывідуальны фермер. Тое, што ты робіш, гэта вельмі важна для ўсяго чалавецтва. Як чалавек, дзіця Божае, ты заслугоўваеш на годнае жыццё. Але я пытаюся ў сябе: як узнагароджваецца твая праца? Зямля – гэта дар Божы. Несправядліва, калі яна выкарыстоўваецца ў інтарэсах нешматлікіх, пазбаўляючы большасць яе правоў і прыбытку. Я хацеў бы, каб вы падумалі над гэтым і далучыліся да маіх малітваў у інтэнцыі: каб індывідуальныя фермеры атрымлівалі адэкватнае ўзнагароджанне за сваю каштоўную працу”, - сказаў Святы Айцец.

Таксама ў красавіку Францішак просіць маліцца ў яшчэ адной інтэнцыі – місійнай: “Каб хрысціяне ў Афрыцы засведчылі любоў і веру ў Езуса Хрыста пасярод палітычна-рэлігійных канфліктаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.