2016-04-05 11:52:00

Апублікаваны каляндар цэлебрацый Папы на красавік-май


На працягу наступных тыдняў папа Францішак удзеліць сакрамэнт святарства, сустрэнецца з дыяканамі ў рамках Юбілею Міласэрнасці, узначаліць малітву за тых, хто пакутуе і мае патрэбу ў суцяшэнні. 5 красавіка 2016 г. у Ватыкане быў апублікаваны каляндар літургічных цэлебрацый з удзелам Пантыфіка на красавік-май.

У VI Велікодную нядзелю, якая прыпадае сёлета на 17 красавіка, Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю, падчас якой удзеліць сакрамэнт святарства некалькім дыяканам. Праз тыдзень, 24 красавіка, у V Велікодную нядзелю ён правядзе на ватыканскай плошчы св. Імшу з удзелам дзесяткаў тысяч юнакоў і дзяўчат. Яна адбудзецца ў рамках Юбілею Міласэрнасці.

Яшчэ адна юбілейная цэлебрацыя пройдзе 5 мая ў ватыканскай базыліцы. Папа ўзначаліць малітоўнае чуванне пад назвай “Выцерці слёзы” за тых, хто пакутуе і мае патрэбу ў суцяшэнні.

Традыцыйна, у нядзелю Спаслання Духа Святога, якая прыпадае ў гэтым годзе на 15 мая, Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра. А праз некалькі дзён, 26 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, ён правядзе св. Імшу ў базыліцы св. Яна на Латэране і паўдзельнічае ва эўхарыстычнай працэсіі да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ.

У апошнюю нядзелю мая Пантыфік узначаліць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, якая пройдзе з удзелам дыяканаў з усяго свету ў рамках Юбілейнага Года Міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.