2016-04-04 13:52:00

Пантыфік сустрэўся з кіраўніком лефебрыстаў


Папа Францішак сустрэўся з біскупам Бернарам Фэле, настаяцелем Брацтва св. Пія Х. Аўдыенцыя мела месца ў Ватыкане 2 красавіка 2016 г., гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец ужо сустракаўся з біскупам Фэле. Гэта абдылося напрыканцы 2013 г. Сустрэча была кароткай і неафіцыйнай. Біскуп Фэле і яго супрацоўнікі былі запрошаны ў ватыканскі Дом св. Марты на абед сакратаром Камісіі “Ecclesia Dei” арцыбіскупам Гвіда Поца. Пасля пасілку, на выхадзе са сталовай, іерарх прадставіў Пантыфіку, які тут абедаў, кіраўніка лефебрыстаў і яны абмяняліся некалькімі словамі. Папа адзначыў, што яму прыемна пазнаёміцца і прасіў маліцца за яго. Сустрэча трывала некалькі секунд. Біскуп Фэле і яго асістэнты прыбылі ў Рым для сустрэчы з членамі Камісіі “Ecclesia Dei”, якая займаецца дактрынальнымі пытаннямі і адносінамі з лефебрыстамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.