2016-04-02 13:37:00

Святы Пасад заклікае да адзінства з пакутуючымі ад аўтызму


Апостальская Сталіца заклікае да блізкасці і салідарнасці з асобамі, пакутуючымі ад аўтызму і іх блізкімі. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным пасланні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя прымеркаваным да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, які адзначаецца 2 красавіка.

Паводле дыкастэрыі Святога Пасаду, інфармаванне аб праблеме аўтызма ўжо сёння прыносіць станоўчыя плёны. Яно пазітыўна ўплывае на сферу дыягностыкі і навуковых даследванняў гэтага разладу, дапамогі асобам, якія ад яго пакутуюць, іх школьнай і працоўнай інтэграцыі, духоўнаму суправаджэнню. 

Фундаментальна важны быць побач з гэтымі людзьмі і іх сем’ямі. Апостальская Сталіца заклікае не памяншаць намаганняў на карысць адкрытасці, салідарнасці і іх канкрэтнай падтрымкі. Неабходна ўзаемадзеянне паміж медыцынскай, сацыяльнай і адукацыйнай сферамі, а таксама ўключэнне аўтыстаў, дзе гэта магчыма, у працоўную дзейнасць, гаворыцца ў ватыканскім дакуменце.








All the contents on this site are copyrighted ©.