2016-04-02 12:47:00

Кардынал Паралін – пасланнік Папы на ўрачыстасці ў Польшчы


2 красавіка 2016 г. папа Францішак прызначыў кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці звязаныя са святкаваннем 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. Яны пройдуць у Гнезне і Познані 14-16 красавіка.

У рамках свайго візіту бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца ўзначаліць Эўхарыстыю ў гнезненскай і познаньскай катэдрах, а таксама на гарадскім стадыёне ў Познані. Папскі пасланнік сустрэнецца з мясцовым епіскапатам, які збярэцца на сваё 372-е пленарнае пасяджэнне.  

Францішак таксама прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага , прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі сваім спецыяльным пасланнікам на інаўгурацыю новага санктуарыя ў польскім Торуні, прысвечанага Найсвяцейшай Панне Марыі Зорцы Новай Евангелізацыі і св. Яну Паўлу ІІ. Гэта ўрачыстасць адбудзецца 18 мая 2016 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.