2016-03-31 15:34:00

Працягваецца праца па падрыхтоўцы Усеправаслаўнага Сабору


30 сакавіка 2016 г. у цэнтры Канстантынопальскага Патрыярхату ў Шамбезі, у Швейцарыі, завяршылася першае пасяджэнне членаў сакратарыята Усеправасланага Сабору, які пройдзе на Крыце з 16 па 27 чэрвеня 2016 г.

Удзельнікі пасяджэння вырашылі заснаваць камісію па стварэнні і падтрымцы інтэрнэт-сайта Усеправаслаўнага Сабору, а таксама шэсць спецыяльных камісій для ажыццяўлення тэхнічнай падтрымкі яго працы. Адбыўся абмен думкамі пра тое, як у Цэрквах ўспрымаецца праца па падрыхтоўцы асамблеі.

Усеправасланы сакратарыят быў створаны ў студзені 2016 г. па рашэнні сходу прадстаяцеляў і прадстаўнікоў памесных Праваслаўных Цэркваў, кожная з якіх вылучыла сюды сваіх прадстаўнікоў. Структура будзе займаецца ў асноўным тэхнічнымі дэталямі падрыхтоўкі Сабору.








All the contents on this site are copyrighted ©.