2016-03-30 15:31:00

“Humanismus-Preis” для заснавальніка каталіцкай супольнасці


Андрэа Рыкардзі, заснавальнік міжнароднай каталіцкай супольнасці св. Эгідзія, атрымаў узнагароду “Humanismus-Preis 2016” Нямецкай асацыяцыі класіцыстаў. На ўзнагароджанні, якое прайшло 30 сакавіка 2016 г., прысутнічаў кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Асацыяцыі паведаміла, што ўзнагарода была прысуджана за грамадзянскую актыўнасць у дапамозе асабліва патрабуючым і хрысціянскі гуманізм у дзейнасці, заснаванай Рыкардзі асацыяцыі.

Супольнасць св. Эгідзія была створана ў 1968 г. студэнтамі-католікамі ў Рыме. На сённяшні дзень яна налічвае больш за 60 тыс. членаў у 73 краінах свету. Яна выкарыстоўвае свае міжнародныя сувязі для дапамогі ў вырашэнні канфліктаў і аказвае пасрэдніцтва ў дыпламатычных ініцыятывах.








All the contents on this site are copyrighted ©.