2016-03-30 13:05:00

Малая радзіма Бэнэдыкта XVI адзначыць яго дзень нараджэння


Родны дом Бэнэдыкта XVI у баварскім Марктль-на-Іне адчыніць свае дзверы ў дзень яго нараджэння, 16 красавіка 2016 г. Папу на пенсіі споўніцца 89 гадоў. Ужо стала традыцыяй, што ў 4.15, у гадзіну нараджэння Ёзэфа Ратцынгера, у пакоі, дзе ён нарадзіўся, цэлебруецца св. Імша. Пасля яе адбываецца працэсія са свечкамі да парафіяльнага касцёла св. Освальда і аднаўленне хросных абяцанняў.

Ёзаф Ратцынгер нарадзіўся ў Вялікую Суботу 1927 года. Ён быў трэцім дзіцём жандарма Ёзэфа Ратцынгера і яго жонкі Марыі. Ужо праз чатыры гадзіны пасля нараджэння яго ахрысціў кс. Ёзэф Штангль у касцёле св. Освальда. Падчас хросту хлопчык атрымаў імя Ёзэф Алаізіўс. Падчас свайго падарожжа ў Баварыю ў 2006 г. Бэнэдыкт XVI наведаў таксама і Марктль-на-Іне, дзе маліўся сярод іншых у парафіяльным касцёле, дзе атрымаў сакрамэнт хросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.