2016-03-29 12:25:00

Пантыфік павіншаваў армянскага іерарха з Буэнас-Айрэса


Святы Айцец накіраваў сардэчныя віншаванні Прадстаяцелю Армянскай Апостальскай Царквы ў Аргентыне і Чылі з нагоды 25-годдзя архірэйскай хіратоніі. Францішак сябруе з іерархам з часоў свайго знаходжання на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса.

Архіепіскап Кісак Мурадзян нарадзіўся ў Алепа ў Сірыі, але епіскапскае служэнне з самага пачатку выконваў у Буэнас-Айрэсе. У сваім віншавальным пасланні Францішак запэўніў яго ў малітве за плённае выкананне пастырскай місіі.

Першая хваля эміграцыі армян у Аргенціну – гэта ўцекачы з Турцыі. Яны прыбылі сюды ў 1908 г., аднак як супольнасць сфарміраваліся ў 1924-1930 гг., калі ў Буэнас-Айрэсе пасялілася ўжо больш за 10 тыс. армян. Першы армянскі храм у Аргентыне быў пабудаваны ў 1928 г. у сталіцы. У 1938 г. тут была створана самастойная епархія. Сучасная армянская супольнасць налічвае каля 130 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.