2016-03-25 14:12:00

Святы Айцец сустрэўся з рымскімі пробашчамі


24 сакавіка 2016 г., пасля Імшы Хрызмы ў базыліцы св. Пятра, папа Францішак паабедаў з групай рымскіх пробашчаў. Сустрэча прайшла ў Доме св. Марты, у Ватыкане, у цёплай атмасферы. Святары мелі магчымасць падзяліцца з Пантыфікам сваімі турботамі і радасцямі.

Кожны з прысутных на абедзе мог у спакойнай атмасферы расказаць Францішку пра ўласнае жыццё і жыццё сваёй парафіі. Папа слухаў з вялікай зацікаўленасцю, не перабіваючы, нібыта жадаючы павучыцца, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы кс. Манрыка Акота, пробашч парафіі св. Жулі Більяр, на ўсходзе Рыма. 

Францішак, у сваю чаргу, папрасіў святароў быць уважлівымі да людзей, асабліва да найбольш патрабуючых дапамогі.








All the contents on this site are copyrighted ©.