2016-03-25 11:39:00

Падрабязнасці Крыжовага шляху з Пантыфікам


25 сакавіка 2016 г. у рымскім Калізеі адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху з удзелам папы Францішка. Святы Айцец будзе назіраць за працэсія, якая будзе несці крыж, з падножжа палацінскага пагорка. 

Падчас першай і апошняй стацыі сімвал Адкуплення будзе трымаць у руках кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. З крыжам таксама пройдуць некалькі сем’яў: дзве італьянскія і эквадорская, хворыя, у суправаджэнні сваякаў і валанцёраў дабрачынных арганізацый, настаўнікі і навучэнцы адукацыйнага цэнтра, свецкія вернікі з Кітая, Расіі, Парагвая, Босніі, Уганды, Кеніі, Мексікі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, ЗША, Балівіі і Сірыі, францішкане з Святой Зямлі.  

Падчас набажэнства Крыжовага шляху прагучаць разважанні на тэму “Бог і міласэрнасць”, у якіх будзе ўзгадвацца драма бежанцаў, хрысціян, пераследаваных за веру, яўрэяў, закатаваных у канцлагерах, сям’яў, якія распаліся і іншыя трагедыі чалавецтва. Аўтарам медытацый сёлета быў прызначаны італьянскі кардынал Гуалцьера Басэці. Як прызнаўся сам арцыбіскуп Перуджы, ён пажадаў нагадаць, што перад абліччам чалавечага страху, болю, пераследу і насілля, міласэрнасць з’яўляецца каналам ласкі ад Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.