2016-03-25 14:43:00

Кс. Ламбардзі: у Ватыкане належныя меры бяспекі


Пасхальныя цэлебрацыі з удзелам папы Францішак праходзяць у звычаным парадку, з клопатам пра бяспеку і спакойны ўдзел у іх з боку вернікаў, адзначыў 25 сакавіка 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю, распаўсюджаную адным з італьянскіх тэлевізійных каналаў, пра тое, што з мэтай умацавання бяспекі на тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан былі размешчаны падраздзяленні італьянскай паліцыі. “Нягледзячы на штодзённыя адносіны блізкага супрацоўніцтва паміж Ватыканскай жандармерыяй і структурамі італьянскай паліцыі, гэта сцвярджэнне з’яўляецца беспадстаўным”, - сцвердзіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.