У канцы агульнай аўдыенцыі 23 сакавіка 2016 г. Святы Айцец асудзіў ўчарашнія тэракты ў Брусэлі, і заклікаў да малітвы за ахвяр, параненых і ўсіх жыхароў Бельгіі. “З глыбокім смуткам я ўспрыняў драматычную вестку аб тэрарыстычных актах, якія адбыліся ўчора ў Брусэлі і прывялі да гібелі і ранення многіх людзей”, - сказаў ён. Францішак запэўніў у сваіх малітвах і блізкасці да жыхароў Бельгіі, усіх родных загінулых і ўсіх параненых.
Пантыфік чарговы раз звярнуўся “да ўсіх людзей добрай волі аб’яднацца ў паслядоўным асуджэнні такога роду жорсткіх, агідных актаў, якія выклікаюць толькі смерць, тэрор і жах”.
Ён папрасіў усіх вернікаў “трывала маліцца” да Бога на працягу Вялікага Тыдня за “ўмацаванне прыгнечаных сэрцаў і навяртанне сэрцаў людзей, аслепленых фундаменталізмам”.
Францішак прапанаваў сабраным на плошчы св. Пятра ў цішыні памаліцца за загінулых, параненых і іх сваякоў, а таксама за ўсіх жыхароў Бельгіі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |