2016-03-23 15:07:00

Ватыкан адкрывае архівы з перыяду дыктатуры ў Аргентыне


Папа Францішак выказаў жаданне адкрыць для вывучэння даследчыкамі дакументы ватыканскіх архіваў, якія тычацца перыяду дыктатуры 1976-1983 гг. у Аргентыне. Зараз працягваецца каталагізацыя гэтых дакументальных крыніц, якая павінна быць закончана ў бліжэйшыя месяцы, пасля чаго будуць устаноўлены час і ўмовы для іх вывучэння, што будзе адбывацца па ўзгадненні з Канферэнцыяй Біскупаў Аргентыны, паінфармаваў 23 сакавіка 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Зараз таксама можна атрымаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў вышэйузгаданых дакументах, але толькі ў адмысловых выпадках, калі гаворка ідзе пра важныя юрыдычныя ці гуманітарныя пытанні, дадаў ён.

Адкрыццё гэтых архіўных крыніц важна ў кантэксце дыскусіі вакол ролі папы Францішка ў складанай сітуацыі дыктатуры, калі ён быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.








All the contents on this site are copyrighted ©.