2016-03-20 14:57:00

Тэлеграмы Францішка пасля падзей у Стамбуле і Растове


Пантыфік накіраваў дзве тэлеграмы ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў турэцкім Стамбуле, дзе праграмеў выбух, і расійскім Растове-на-Доне, дзе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт.

“Яго Святасць Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра чалавечыя ахвяры ў выніку выбуху ў Стамбуле”, - гаворыцца ў першай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Францішак выказаў у ёй сваю “малітоўную салідарнасць” з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі, і “духоўную блізкасць” да тых, хто аказвае дапамогу пацярпелым. “Давяраючы душы тых, хто загінуў міласэрнасці Усявышняга, Францішак просіць Боскай сілы і спакою для тых, хто смуткуе, і ўсёй краіны”, - гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай на імя Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Францішак быў таксама засмучаны, даведаўшыся пра “трагічную авіякатастрофу ў Растове-на-Доне”, - гаворыцца ў другой тэлеграме. Ён выказаў “свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых” і запэўніў у сваёй малітве за душы памерлых і Божае суцяшэнне, сілу і надзею для ўсіх, хто смуткуе аб іх страце.








All the contents on this site are copyrighted ©.