19 сакавіка 2016 г. пачаў дзейнічаць акаўнт папы Францішка ў “Instagram”. Пры актывацыі профіля Святога Айца прысутнічалі сузаснавальнік гэтай медыяплатформы, амерыканскі праграміст і бізнесмен Кэвін Сістрам, і сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы, кс. Лусіа Адрыян Руіс.
Профіль Пантыфіка называецца “@Franciscus” (з лацінскай мовы – Францішак). Першы фотаздымак, які на ім быў апублікаваны, прадстаўляе Папу, засяроджанага на малітве. Тут быў размешчаны таксама заклік: “Маліцеся за мяне” на дзевяці мовах: англійскай, іспанскай, італьянскай, арабскай, французскай, польскай, партугальскай, нямецкай і лацінскай. За першыя некалькі гадзін працы профіля да яго далучыліся больш за 250 тыс. карыстаўльнікаў сацыяльнай сеткі.
Пра гэту падзею Францішак паведаміў праз свой афіцыйны акаўнт у іншай медыяплатформе, “Twitter”. “Я пачынаю новы шлях, у “Instagram”, каб прайсці разам з вамі шляхам міласэрнасці і пяшчоты Бога”, - напісаў Пантыфік.
All the contents on this site are copyrighted ©. |