2016-03-18 15:03:00

Кардынал Дзяржсакратар з візітам у Рэспубліцы Македонія


18 сакавіка 2016 г. праходзіць візіт кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна ў Былую Югаслаўскую Рэспубліку Македонія. Раніцай бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца сустрэўся з Прэзідэнтам і прэм’ер міністрам гэтай балканскай краіны. Затым наведаў біскупскую рэзідэнцыю ў Скоп’е і благаславіў будынак новага душпастырскага цэнтра. Адбылася яго сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскіх і касцёльных уладаў, іншых канфесій, а таксама членамі дыпламатычнага корпуса.

У другой палове дня кардынал Паралін сустрэўся з македонскімі святарамі, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі ў мясцовым катэдральным касцёле, а затым узначаліў Эўхарыстыю.

Вечарам, у гонар кіраўніка ватыканскай дыпламатыі адбудзецца вячэра, арганізаваная Прэзідэнтам Георгэ Іванавым.








All the contents on this site are copyrighted ©.