2016-03-17 12:26:00

Святы Айцец: надзея не дае патануць у жыццёвых цяжкасцях


Святы Айцец Францішак нагадаў аб фундаментальным значэнні надзеі ў хрысціянскім жыцці. Паводле яго слоў, надзея – гэта сціплая цнотая, якая нас заўсёды падтрымлівае і не дазваляе “патануць” у шматлікіх жыццёвых цяжкасцях. Яна не дазваляе згубіць жаданне знайсці Бога, Яго цудоўнае аблічча, якое ўсе мы аднойчы ўбачым. Аб гэтым Пантыфік казаў у сваёй гаміліі 17 сакавіка 2016 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

Папа нагадаў, што быць хрысціянамі азначае “верыць насуперак кожнай надзеі”, таму што Бог, які паклікаў Абрагама і вывеў яго з роднай зямлі, гэта той самы Бог, які пайшоў на крыж, каб споўніць абяцанне, якое даў.

“Гэта, той самы Бог, які, калі настала паўната часоў, учыніў, каб гэта абяцанне стала рэальнасцю для ўсіх нас. Тое, што яднае першы момант з гэтым, апошнім момантам – гэта ланцуг надзеі. Тое, што яднае маё хрысціянскае жыццё з нашым хрысціянскім жыццём, адзін момант з іншым, каб заўсёды крочыць наперад, нават будучы грэшнікамі: гэта надзея. Тое, што дае спакой у кепскія моманты, у самыя цёмныя моманты жыцця – гэта надзея”, - сказаў Папа. 

Напрыканцы сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што надзея ніколі не расчаруе. Яна заўсёды побач: “ціхая, сціплая, але моцная”, дадаў Святы Айцец.
 








All the contents on this site are copyrighted ©.