2016-03-17 14:07:00

Перапынак у працэсе “Vatileaks 2”


У Трыбунале Дзяржавы Ватыкан аб’яўлены перапынак у рамках працэсу адносна абнародвання і распаўсюджвання канфідэнцыйных паведамленняў і дакументаў. 

17 сакавіка 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што адна з падсудных, Франчэска Шаўкі, прадставіла медыцынскую спраўку, з прадпісаннем “абсалютнага адпачынку ў ложку” на працягу 20 дзён. У сувязі з гэтым старшыня Трыбуналу Дзяржавы Ватыкан прызначыў наступнае слуханне па справе на 6 красавіка 2016 г.

Франчэска Шаўкі, разам з іншымі ватыканскімі служачымі: Ніколам Маё і кс. Лусіа Вальеха Бальда, абвінавачваюцца ў стварэнні злачыннай арганізацыі, накіраванай на распаўсюд інфармацыі і дакументаў, якія тычацца істотных інтарэсаў Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго, сярод падсудных два італьянскіх журналісты: Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фiціпальдзі. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні ціску з мэтай атрымання сакрэтных дакументаў. Злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 г. да 5 лістапада 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.