2016-03-16 14:52:00

Пантыфік будзе мець профіль у “Instagram”


Профіль папы Францішак з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі “Instagram”. Ён пачне дзейнічаць 19 сакавіка 2016 г. і будзе называцца “Franciscus”. Інфармацыю аб з’яўленні акаўнта Святога Айца на гэтай медыяплатформе пацвердзіў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Дарыё Вігано.

26 лютага 2016 г. папа Францішак прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка “Instagram” Кевіна Сістрома. Аб гэтай падзеі апошні напісаў: “Мы размаўлялі аб здольнасці выяваў аб’ядноўваць людзей розных культур і моваў. Без сумніву, гэта адзін з самых незабыўных момантаў у маім жыцці”.

“Instagram” мае каля 400 млн. карыстаўнікаў ва ўсім свеце. У красавіку 2012 г. ён быў набыты кампаніяй “Facebook”.








All the contents on this site are copyrighted ©.