2016-03-14 14:25:00

Касцёл удзельнічае ў абмеркаванні “сацыяльнай апоры” ЕС


Каталіцкія іерархі з краін Еўрасаюза павіталі інфармацыю аб тым, што Еўрапейская камісія мае намер абвясціць чацвёртым стаўпом Еўропы “сацыяльныя правы”. Тры існуючых дагэтуль – гэта саюз эканамічны і валютны, агульная знешняя палітыка, палітыка бяспекі і супрацоўніцтва ў галіне правасуддзя і ўнутраных спраў. У кансультацыях, якія будуць доўжыцца да снежня, прыме ўдзел і Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

“Прапанаваныя правы як цэнтральны дакумент павінны ўплываць на эканамічную і сацыяльную палітыку дзяржаў-членаў”, - гаворыцца ў заяве біскупаў.

У мінулыя дні Еўрапейская камісія прадставіла свае планы па стварэнні “еўрапейскай апоры сацыяльных правоў”, закліканай дапоўніць існуючыя правілы для забеспячэння абароны работнікаў. Гэтыя правілы – акрамя працоўнага права – таксама ўключаюць у сябе іншыя сферы, такія як доступ да медыцынскай дапамогі і абароны навакольнага асяроддзя, а таксама спрыянне лепшаму развіццю эканамічнага і валютнага саюза.

Канчатковы дакумент не будзе мець ніякай юрыдычнай сілы, але выступіць у якасці “сістэмы адліку для вывучэння эксплуатацыйных характарыстык дзяржаў-членаў у галінах занятасці і сацыяльнай”.

Першая прапанова сацыяльнага заканадаўства была сустрэта Камісіяй Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці з вялікім энтузіязмам. Было падкрэслена, што яна выходзіць за рамкі абмежаваных паўнамоцтваў ЕС па сацыяльнай палітыцы. Важна, у прыватнасці, што праект гарантуе доступ да сацыяльнага жылля і да якаснага медыцынскага абслугоўвання.

Недахопам – паводле біскупаў – з’яўляецца той факт, што “сацыяльную апору” ЕС мае намер прымяніць пакуль толькі ў 19 краінах зоны еўра; іншых толькі запрасяць да ўдзелу. Акрамя таго, пакуль яшчэ не ясна, якім чынам “апора сацыяльных правоў” будзе звязана з эканамічнай і фіскальнай палітыкай і мэтамі барацьбы з беднасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.