2016-03-09 11:35:00

Святы Айцец узначаліць набажэнствы Вялікага тыдня


У Ватыкане апублікавалі інфармацыю аб літургічных цэлебрацыях Вялікага тыдня, якія ўзначаліць папа Францішак. У Пальмовую нядзелю, 20 сакавіка 2016 г., якая адзначаецца таксама як XXXI Сусветны дзень моладзі, у 9.30 Пантыфік асвеціць на плошчы св. Пятра пальмавыя галінкі, і, пасля працэсіі з імі, узначаліць св. Імшу Мукі Пана, а на заканчэнне памоліцца з вернікамі “Анёл Панскі”.

У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у 9.30 Папа узначаліць св. Імшу Хрызма ў ватыканскай базыліцы. Св. Імшу Вячэры Пана Францішак будзе цэлебраваць у адным з месцаў служэння бедным і пакінутым. Яно яшчэ не названа.

У Вялікую пятніцу, 25 сакавіка, у 17.00 Пантыфік узначаліць Літургію Мукі Пана ў базыліцы св. Пятра, а ў 21.15 – Крыжовы Шлях у рымскім Калізеі.

У суботу, 26 сакавіка, у 20.30 Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы Пасхальную вігілію ў святую ноч Уваскрасення.

У Велікодную нядзелю, 27 сакавіка, у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой, у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне „Urbi et Orbi” і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.