2016-03-04 14:40:00

Ахвяры злоўжыванняў святароў з візітам у Ватыкане


Член Папскай камісіі па абароне непаўналетніх кс. Ганц Зольнер сустрэўся з трыма ахвярамі сексуальных злоўжыванняў з боку святароў, якія прыбылі ў Рым з аўстралійскага Баларата. Яны матывавалі жаданне сустрэцца з прадстаўнікамі ватыканскай структуры сваім жаданнем абмеркаваць уласныя ідэі адносна дапамогі ахвярам прадстаўнікоў духавенства і абароны непаўналетніх. “Мы ведаем, што гэта праблема большая за рамкі Каталіцкага Касцёла, але менавіта ў яго асяроддзі здарыліся нашы сітуацыі злоўжыванняў”, - сказалі яны.

Ахвяры злоўжыванняў распавялі аб адукацыйных мадэлях, адрасаваных непаўналетнім, бацькам і настаўнікам, з мэтай здзяйснення структурных зменаў у Касцёле і грамадстве для эфектыўнай абароны дзяцей і падлеткаў. Гэта дыскусія адбылася ў час, калі Папская камісія па абароне непаўналетніх, падчас пленарнага пасяджэння, якое прайшло ў лютым 2016 г., вырашыла, што яе наступнае пасяджэнне, якое пройдзе ў верасні 2016 г., будзе прысвечана абароне дзяцей у каталіцкіх школах.

Кс. Ганц Зольнер высока ацаніў заклапочанасць, выказаную ахвярамі злоўжыванняў, і іх прапановы адносна прэвентыўных мер. Яны будуць прадстаўлены іншым членам Папскай камісіі. Ахвяры злоўжыванняў таксама сустрэліся з некаторымі студэнтамі, якія наведваюць курс па абароне непаўналетніх у Папскім Грыгарыянскім універсітэце.








All the contents on this site are copyrighted ©.