2016-03-03 15:13:00

Пантыфік прыняў прадстаўнікоў “Kirche in Not”


Папа сустрэўся з прадстаўнікамі папскай асацыяцыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” (Kirche in Not). “Дзякуй за тое, што вы робіце!”, - сказаў Францішак падчас прыватнай размовы, якая адбылася 1 сакавіка 2016 г. у Доме св. Марты. Зала Друку Святога Пасаду нічога не паведмляла аб сустрэчы, аб ёй стала вядома пасля публікацыі на сайце італьянскага аддзялення дабрачыннай асацыяцыі.

У паведамленні адзначаецца, што Пантыфік ужо даўно знаёмы з аб’яднаннем. Ён супрацоўнічаў з ім у якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. У 2007 г., у сваіх пажаданнях да 60-годдзя стварэння “Kirche in Not”, кардынал Хорхе Берголіа напісаў, што асацыяцыя з’яўляецца “сімвалам камуніі і братэрства з Касцёлам, які пакутуе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.