2016-03-02 12:48:00

Францішак упершыню прыме ў Ватыкане дэлегацыю вальдэнсаў


Пантыфік прыме ўпершыню ў Ватыкане дэлегацыю Евангелічнай Царквы Вальдэнсаў. Пра сустрэчу з Папам, якая адбудзецца 5 сакавіка 2016 г., абвешчана на афіцыйным сайце італьянскіх пратэстантаў. “Гэта магчымасць, каб экуменічны дыялог, які дзякуючы Францішку атрымаў новы імпульс, пашыраўся і рэалізаваўся”, - напісаў пастар Эўджэніа Бернардзіні, мадэратар камітэту “Tavola Valdese”, вышэйшага органу італьянскіх вальдэнсаў.

22 чэрвеня 2015 г. Францішак наведаў невялікі храм вальдэнсаў падчас свайго візіту ў Турын і там папрасіў у іх прабачэння за прычыненую католікамі шкоду. “З боку Каталіцкага Касцёла я прашу ў вас аб прабачэнні за адносіны і паводзіны нехрысціянскія і нават не гуманныя, якія ў гісторыі мы мелі адносна вас. У імя Пана Езуса Хрыста, прабачце нас!”, - сказаў тады Пантыфік.

Францішак з’яўляецца першым Папам у гісторыі, які пераступіў парог вальдэнсскага храма.

Евангелісцкая Царква Вальдэнсаў з’яўляецца найстарэйшай у свеце рэфармацкай супольнасцю, бо паўстала яшчэ за 400 гадоў да Рэфармацыі, ініцыяванай Марцінам Лютэрам. Вальдэнсы пачалі сваю дзейнасць у ХІІ ст., пасля таго, як іх заснавальнік Пётр Вальда, багаты чалавек, раздаў усю сваё маёмасць. Яны заклікалі да беднасці, крытыкуючы вышэйшае каталіцкае духавенства за раскошу, адхілілі аўтарытэт Папы і патрабавалі рэформаў у Касцёле. На іх была накладзена экскамуніка. Паслядоўнікаў Пятра Вальда пераследавалі і прысуджалі да інквізіцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.