2016-03-01 14:38:00

Папа: Вялікі пост – час дараваць і забыцца крыўды


Вялікі пост павінен падрыхтаваць сэрцы на Божае прабачэнне і дараванне іншым, нагадаў Папа 1 сакавіка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Ён спаслаўся на евангельскі фрагмент (Мц 18, 21-35), у якім гучыць знакамітае пытанне Пятра: “Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму?”.

“Калі Бог даруе, яго прабачэнне настолькі вялікае, што ён нібыта забываецца”, - сказаў Пантыфік. Таму і Езус тлумачыць Пятру, што ён павінен дараваць заўсёды. “Калі ты не можаш дараваць, як Бог можа дараваць табе? Ён хоча прабачыць, але не можа, калі ў цябе закрытае сэрца, і там няма месца для міласэрнасці”, - дадаў Папа. Ён заклікаў вернікаў прасіць у Бога ласку, прабачыўшы, забывацца пра нанесеныя некім крыўды. Міласэрнасць, спачуванне, прабачэнне, сказаў Святы Айцец, нагадваючы, што прабачэнне ўсім сэрцам, якое дае Бог, заўсёды з’яўляецца міласэрнасцю.

“Няхай Вялікі пост падрыхтуе нашы сэрцы на прыняцце Божага прабачэння. Прыняцце і дараванне іншым: прабачэнне ад сэрца. Магчыма, гэты чалавек ніколі не павітаецца са мной, але ў маім сэрцы я прабачыў. Такім чынам мы становімся бліжэй да Бога, Які з’яўляецца міласэрнасцю. Даруючы, мы адкрываем нашы сэрцы, каб у яго ўвайшла Божая міласэрнасць і прабачыла нам. Мы ўсе маем патрэбу ў просьбе аб прабачэнні. Мы даруем і самі атрымліваем прабачэнне. Давайце быць міласэрнымі ў адносінах да іншых, і тады адчуем гэту Божую міласэрнасць, якая, калі даруе, заўсёды “забываецца”, - скончыў сваю гамілію Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.