2016-02-29 14:22:00

Святы Айцец сустрэўся з карабінерамі


Папа сустрэўся 29 лютага 2016 г. з італьянскімі карабінерамі, якія нясуць службу ў аддзяленні, размешчаным побач з Ватыканам (Compagnia Carabinieri di Roma San Pietro). Францішак падзякаваў ім за ўклад у мірнае і гарманічнае суіснаванне, якое грунтуецца на захаванні законаў, і за супрацоўніцтва “з кампетэнтнымі органамі Святога Пасаду” ў дапамозе пілігрымам і турыстам, асабліва ў Год Міласэрнасці.

Гэты час, таксама і для служачых праваахоўных органаў, адкрывае магчымасці духоўнага абнаўлення, асабістага і грамадскага, рэалізацыі спраў міласэрнасці, як для душы, так і для цела бліжняга, нагадаў Папа. Ён заклікаў карабінераў быць сведкамі салідарнасці, асабліва ў адносінах да слабых і безабаронных, абаронцамі права на жыццё, праз гарантаванне бяспекі людзей. Паводле Францішка, Год Міласэрнасці – гэта магчымасць для карабінераў “аднавіць дух”, з якім яны некалі прысвяцілі сябе сваёй службе.








All the contents on this site are copyrighted ©.