2016-02-28 13:11:00

Паменшылася колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў


Арцыбіскупу Лос-Анджэлеса на пенсіі, кардыналу Роджэру Махоні 27 лютага 2016 г. споўнілася 80 гадоў. Такім чынам, колькасць членаў Калегіі кардыналаў, якія змогуць прыняць удзел у магчымым канклаве, паменшылася да 116. 28 з іх у кардынальскую годнасць узвёў Ян Павел II, 57 – Бэнэдыкт XVI і 31 – Францішак.

Будучы кардынал нарадзіўся ў Галівудзе ў архідыяцэзіі Лос-Анджэлес. Ён вучыўся ў семінарыях у ЗША і ў Каталіцкім Універсітэце Амерыкі ў Вашынгтоне. У 1962 г. прыняў святарскае пасвячэнне, а ў 1975 г. стаў біскупам. У 1985 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго арцыбіскупам-мітрапалітам Лос-Анджэлеса, дзе ён развіваў сацыяльнае служэнне і адукацыю. Створаны ім Фонд каталіцкай адукацыі толькі за некалькі гадоў прызначыў 108 млн. долараў на адукацыю сярод бедных і дзяцей-інвалідаў. На кансісторыі 28 чэрвеня 1991 г. Ян Павел II прызначыў Махоні кардыналам. З пасады арцыбіскупа Лос-Анджэлеса ён сышоў на пенсію ў 2011 г.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 216 членаў, з якіх 116 маюць права голасу. Найстарэйшым узростам з’яўляецца італьянскі кардынал Лорыс Капавіла (яму споўнілася 100 гадоў), а наймалодшым – танганец Соанэ Паціта Паіні Мафі, якому 54 гады.








All the contents on this site are copyrighted ©.