2016-02-28 13:34:00

Ватыканскі кардынал: свет пакінуў блізкаўсходніх хрысціян


Свет цалкам пакінуў блізкаўсходніх хрысціян, забыўся аб тым, што людзі з’яўляюцца больш каштоўнымі, чым усе нафтавыя радовішчы або прыбытак ад гандлю зброяй. У такім драматычным тоне выступіў у абароне паслядоўнікаў Хрыста прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Леанарда Сандры. Ён прыняў удзел у міжнародным сімпозіуме па становішчы хрысціян на Блізкім Усходзе, які праходзіўся ў Рыме па ініцыятыве нямецкага епіскапату.

Кардынал заклікаў да кансалідацыі ўсе хрысціянскія супольнасці рэгіёну. “Блізкаўсходнія хрысціяне ці ўсе загінуць, ці выжывуць разам”, - сказаў ён.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў міжнароднай палітыкі кардынал Сандры падкрэсліў, што паслядоўнікі Хрыста не могуць больш заставацца для ўладных гэтага свету толькі пешкамі, якімі беспакарана можна гуляць у свае ўласныя інтарэсы. Ён абвінаваціў палітыкаў у блізарукасці і звярнуў увагу на тое, што паслабленне прысутнасці хрысціян у рэгіёне можа прывесці да росту напружанасці ва ўлонні ісламу.








All the contents on this site are copyrighted ©.