2016-02-25 15:15:00

Філіпінскі кардынал: вучыцца міласэрнасці ў іншых рэлігій


Год Міласэрнасці, абвешчаны папам Францішкам, павінен сягаць далей за межы Каталіцкага Касцёла, адзначыў арцыбіскуп Манілы, кардынал Луіс Антоніа Тагле, падчас прэзентацыі кнігі “Religion and politics” (Рэлігія і палітыка) 24 лютага 2016 г. у Папскім Грыгарыянскім універсітэце.

“У першую чаргу, Касцёл пакліканы прадэманстраваць міласэрнасць не толькі да сваіх членаў, але таксама да тых, хто знаходзіцца за яго межамі. Трэба распазнаць брата ў кожным пакутуючым і патрабуючым”, - сказаў філіпінскі пурпурат.

Другі аспект, на які ён звярнуў увагу, тычыўся неабходнасці паглядзець за рамкі ўласнай рэлігійнай традыцыі, каб убачыць, як разумеецца міласэрнасць у іншых і чаму яны могуць навучыць Касцёла. Кардынал Тагле паставіў у прыклад будыскіх манахаў, якія ходзяць па гарадах, збіраючы ежу, а затым ахвяруюць яе бедным. “Яны просяць міласціну не для сябе, але для бедных, і толькі калі застаецца нешта, напрыканцы, ядуць і яны”, - распавёў іерарх. “Трэба навучыцца ад іх, прасіць дапамогі не для сябе, але для іншых”, - сказаў ён і падкрэсліў, што так рабіў і Езус Хрыстус.








All the contents on this site are copyrighted ©.