2016-02-25 10:34:00

Папа прыме Патрыярха Эфіопскай Праваслаўнай Царквы


29 лютага 2016 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаяцеля Эфіопскай Праваслаўнай Царквы, Патрыярха Абуну Маціяса І. Іерарх будзе знаходзіцца ў візітам у Рыме 26-29 лютага. Ён наведае таксама Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству і памоліцца каля магілы св. Пятра ў ватыканскай базыліцы. 28 лютага іерарх будзе цэлебраваць літургію для эфіопскай супольнасці Рыма.

Эфіопская Праваслаўная Царква налічвае каля 35 млн. вернікаў. Патрыярх Абуна Маціяс І быў абраны яе кіраўніком 28 лютага 2013 г. 

Адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Эфіопскай Праваслаўнай Царквой сардэчныя і пастаянна ўмацоўваюцца. Папярэдні Патрыярх, Абуна Павел, сустракаўся са св. Яна Паўлам ІІ у 1993 г., а з Бэнэдыктам XVI у 2009 г. 

Эфіопская Праваслаўная Царква афіцыйна ўваходзіць у Змешаную міжнародную камісію па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. У 2012 г. пасяджэнне гэтай    структуры праходзіла ў эфіопскай Адыс-Абебе.








All the contents on this site are copyrighted ©.