2016-02-24 14:54:00

Святы Пасад і Італія адзначылі ўгодкі Латэранскіх дамоваў


Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін і прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы абмеркавалі міжнародную сітуацыю і пацвердзілі цёплыя, сяброўскія адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Італьянскай Рэспублікай. Яны сустрэліся 23 лютага 2016 г. з нагоды святкавання чарговай гадавіны Латэранскіх пагадненняў. Гэтыя дамовы былі падпісаны 11 лютага 1929 г. тагачаснымі Дзяржсакратаром, кардыналам Пьетра Гаспары і прэм’ер-міністрам Італіі, Беніта Мусаліні. Пагадненні вырашылі спрэчныя пытанні паміж Святым Пасадам і Італіяй і далі пачатак існаванню суверэннай Дзяржавы Ватыкан.

У ходзе дыскусій ўзгадвалася пра адну з самых актуальных тэм італьянскай палітыкі: праект закона аб магчымасці ўсынаўлення дзяцей аднаго з партнёраў іншым у аднаполых парах і прыраўнівання грамадзянскіх саюзаў да сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, які разглядаецца італьянскімі дэпутатамі. Гэта тэма, аднак, толькі ўзгадвалася, але не абмяркоўваўся.

“Гэта была важнай і значная падзея. Я думаю, што ёсць шмат пытанняў, па якіх наша супрацоўніцтва з’яўляецца надзвычай плённым і пазітыўным, але, як вядома, у адносінах да грамадзянскіх саюзаў пазіцыі паміж італьянскім урадам і Канферэнцыя Біскупаў Італіі па многіх пытаннях не супадаюць”,- заявіў пасля сустрэчы Матэа Рэнцы. Палітык падкрэсліў, аднак, што італьянскі ўрад з павагай адносіцца да меркавання епіскапату краіну. 

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжнароднай павесткі дня. Бакі размаўлялі аб сітуацыі ў Міжземнамор’і, а таксама аб драматычных падзеях у Сірыі, пагадзіўшыся адносна “важнасці дасягнення дамоўленасці аб спыненні вагню”. Падкрэслівалася роля Касцёла і намаганняў Папы ў дапамозе мігрантам; былі разгледжаны праблемы прыватных школ. Вядома, што ў прыватных школах вучацца многія інваліды, аднак школы не атрымліваюць на іх субсідый. Да прыватных у Італіі адносяцца таксама каталіцкія школы. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася развіццё фіскальнага пагаднення і рэформы, якія тычацца служэння вайсковых капеланаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.