2016-02-23 15:30:00

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі групу дзяцей


22 лютага 2016 г. папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю дзяцей, якія некалькі месяцаў таму дасылалі яму лісты з пытаннямі на самыя розныя тэмы. На падставе адказаў, якія даў на іх Святы Айцец, амерыканскім езуіцкім выдавецітвам “Loyola Press” была апублікавана кніга пад назвай “Любоў перш чым свет”. Яе першы экзэмпляр быў уручаны Пантыфіку падчас сустрэчы.

“Што рабіў Бог перш чым стварыць свет?”, “Чаму бацькі часам сварацца?”. Пытанні, простыя, прамыя і недвухсэнсоўныя, але таму адказаць на іх часам вельмі складана, прызнаваўся Пантыфік. 

Усяго на адрас Папы былі дасланы 259 лістоў, напісаных дзецьмі ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў, з 26 краін свету, сярод якіх Албанія, Кітай, Нігерыя, Філіпіны, Сірыя. Пытанні, якія ў іх утрымліваліся, на працягу некалькіх месяцаў збіраў італьянскі езуіт кс. Антоніа Спадара. Затым, ён задаў іх Пантыфіку, сустракаючыся з ім у ватыканскім Доме св. Марты. Для выдання кнігі, якая была прадстаўлена Папу, былі выбраны пытанні і малюнкі 31 дзіцяці.








All the contents on this site are copyrighted ©.