2016-02-21 12:30:00

На плошчы св. Пятра раздавалі "духоўныя лекі"


Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 21 лютага 2016 г., вернікам, прысутным на плошчы св. Пятра, былі раздадзены “духоўныя лекі” – “Мізэрыкардзін” (ад лац. мisericordia – міласэрнасць). Гаворка ідзе пра стылізаваныя пад упаўкоўку лекаў скрыначкі з ружанцам, абразікам Езуса Міласэрнага і інструкцыяй па выкарыстанні “медыцынскага сродку”. Падобная акцыя ўжо праходзіла на ватыканскай плошчы 17 лістапада 2013 г.

Сёлета было распаўсюджана каля 40 тыс. упаковак “Мізэрыкардзіну”. Раздавалі іх, акрамя валанёраў – супрацоўнікаў ватыканскіх структур і членаў іх сем’яў – бедныя, бяздомныя і бежанцы, аб якіх клапоціцца Апостальская элемазінарыя. Ініцыятарам правядзення акцыі выступіў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

У інструкцыі да “медыцынскага сродку”, гаворыцца, што “Мізэрыкардзін” – гэта духоўны лек, які спрыяе павелічэнню міласэрнасці ў душы. Яна прыходзіць праз сардэчны спакой, радасць і жаданне распаўсюджваць дабро, а эфектыўнасць “леку” гарантававана словамі самаго Езуса. 

Сродак неабходна выкарыстоўваць пры жаданні сустрэць Божую міласэрнасць ці навярнуцца з грахоў, пры адчуванні патрэбы ў дапамозе перад абліччам цяжкіх сітуацый, калі не хапае сілаў для барацьбы са спакусамі ці адвагі, каб прабачыць бліжняму, калі існуе жаданне міласэрнасці для паміраючага ці імкненне падзякаваць Богу за атрыманыя ласкі.

Ужываць “лекі” неабходна прынамсі адзін раз у дзень. Але ў залежнасці ад сітуацыі дазваляецца і больш. Духоўны сродак падыходзіць, як дзецям, так і дарослым. Перад “ужываннем” неабходна знайсці ціхае месца, напрыклад пакой ці касцёл, укленчыць, супакоіцца, паглядзець на абраз Езуса Міласэрнага, зрабіць знак крыжа і сказаць: “Езу, давяраю Табе”. Затым адмовіць каронку да Божай Міласэрнасці. У інструкцыі дакладна прапісана, як гэта зрабіць. Адзначаецца, што “лек” не мае супрацьпаказанняў, можа ўжывацца з іншымі малітвамі, а звароты да святых, толькі ўмацоўваюць яго эфектыўнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.