2016-02-20 11:44:00

Ватыкан: святкаванне Юбілею ў структурах Святога Пасаду


22 лютага 2016 г. – у свята катэдры св. Пятра, апостала, у Ватыкане пройдзе святкаванне Юбілею Міласэрнасці для супрацоўнікаў дыкастэрый Рымскай курыі і структур злучаных з Апостальскай Сталіцай. Яно пачнецца малітвай і медытацыяй у Зале Паўла VІ, якую правядзе славенскі езуіт Іван Рупнік – святар, мастак і тэолаг, аўтар лагатыпа Года Міласэрнасці. Затым кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі і святары, якія працуюць у ватыканскіх структурах, пройдуць працэсіяй праз Святыя дзверы базылікі св. Пятра, дзе адбудзецца Эўхарыстыя з папам Францішкам.








All the contents on this site are copyrighted ©.