2016-02-18 15:50:00

Францішак вярнуўся ў Рым пасля мексіканскага падарожжа


Св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Гваделупскай, у Экатэпек, у індыйскім штаце Ч’япас, у Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас і ў Сьюдад-Хуарэс; сустрэчы з сем’ямі ў Тустла Гут’ерэс, моладдзю ў Марэль і прадстаўнікамі свету працы ў Сьюдад-Хуарэс; наведанне педыятрычнай клінікі імя Федэрыка Гомеса ў Мехіка і выпраўленчай установы ў горадзе Сьюдад-Хуарэс, - гэта асноўныя падзеі Апостальскага падарожжа папы Францішка ў Мексіку, 120-мільённую краіну, 90% жыхароў якой вызнаюць каталіцызм. 

Шасцідзённы візіт, які праходзіў пад дэвізам: “Місіянер міласэрнасці і міру”, завяршыўся 17 лютага 2016 г. Самалёт B787 авіякампаніі “AeroMéxico” з Пантыфікам на борце прызямліўся 18 лютага 2016 г. каля 15.00 у рымскім аэрапорце “Ciampino”.

У агульнай складанасці Францішак, падчас падарожжа па Мексіцы, пераадолеў каля 3600 км, з якіх амаль 400 км – на папамабілі. Добраму правядзенню Апостальскага падарожжа дапамагала амаль паўтысячы валанцёраў, за бяспекай высокага госця сачылі каля 20 тыс. праваахоўнікаў. Для ўдзелу ў цэлебрацыях з Папам было распаўсюджана больш за мільён бясплатных уваходных білетаў.

Трэба нагадаць, што на шляху ў Мексіку Папа затрымаўся на Кубе. 12 лютага 2016 г. у гаванскім аэрапорце адбылася яго сустрэча з Патрырхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Вынікам сустрэчы стала сумесная Дэкларацыя, якую падпісалі Прадстаяцелі.








All the contents on this site are copyrighted ©.