2016-02-17 12:41:00

Францішак нагадаў дзецям пра найвялікшую запаведзь


Пантыфік наведаў 16 лютага 2016 г. архікатэдру ў мексіканскай Марэліі. Ён прыбыў туды у суправаджэнні мясцовага арцыбіскупа, кардынала Альберта Суарэса Інда. Храм запоўнілі ў асноўным школьнікі, якія ўдзельнічаюць у катэхізацыі. Прысутнічала таксама дзяўчына аздароўленая цудоўным чынам праз заступніцтва благаслаўлёнага Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага хлопца, мучаніка за веру часоў паўстання “Cristeros”, які ў хуткім часе будзе кананізаваны.

Перад гэтым Папа сустрэўся з чатырнаццацю рэктарамі мексіканскіх вышэйшых навучальных устаноў і шасцю прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.

Хоць у архікатэдральным касцёле не было запланавана ніякага выступлення, Францішак у некалькіх словах нагадаў дзецям пра найвялікшую запаведзь любові да Бога і бліжняга. Ён таксама запрасіў кожнага памаліцца ў думках за свае сем’і і сяброў і папрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак вучыцца любіць сваіх непрыяцеляў. Асаблічым чынам Папа прывітаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.