2016-02-17 11:51:00

Прадстаўнік Святога Пасаду пра “дзіўныя” заявы Трампа


Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду раскрытыкаваў апошнія заявы кандыдата ў Прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў адрас Папы. Палітык назваў Францішка “вельмі палітызаванай персонай”. На яго думку, Пантыфік не разумее праблем ЗША і “не ўсведамляе ўсёй небяспекі адкрытай мяжы з Мексікай”. 

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які зараз суправаджае Францішка ў яго мексікансім падарожжы, назваў гэты заявы “дзіўнымі”. Сустракаючыся з журналістамі 16 лютага 2016 г., ён прызнаўся, што не валодае інфармацыяй адносна таго, ці Пантыфік чуў гэтыя выказванні, але Францішак дакладна ведае, што ў ЗША працягваецца перадвыбарчая барацьба, і што Трамп часам вядзе сябе знешне “вельмі экспрэсіўна”.

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду нагадаў, што Папа не палітык, а маральны аўтарытэт. І тое, што гэта можа аказваць уплыў на палітычную сферу, цалкам відавочна.

Самую вялікую незадаволенасць Трампа выклікала месца правядзення св. Імшы ў Сьюдад-Хуарэс. Францішак узначаліць яе 17 лютага 2016 г. практычна ў некалькіх метрах ад мяжы з ЗША.

У дадзены час, паводле падлікаў амерыканскага Сіракузскага ўніверсітэта, 130 тыс. мексіканцаў чакаюць дэпартацыі са Злучаных Штатаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.