2016-02-15 18:00:00

Пантыфік на малітве з індзейцамі Мексікі


Падчас св. Імшы ў горадзе Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас 15 лютага 2016 г. папа Францішак звярнуў увагу ўвагу на каштоўны прыклад узаемаадносін карэнных народаў Мексікі з прыродай і іх адносін да пажылых людзей.

Святы Айцец пачаў сваю гамілію з цытавання, на індзейскім дыялекце, радкоў з Псальма 19, які кажа, што закон Пана дасканалы, умацоўвае душу, дае мудрасць простым, радуе сэрца, з’яўляецца святлом, што асвятляе шлях. Менавіта гэты закон дапамагаў выбранаму народу, які адчуў на сабе рабства і дыспатызм фараона, пакуты і эксплуатацыю, жыць у свабодзе, да якой ён быў пакліканы. 

Папа заўважыў, што ў сэрцы кожнага чалавека жыве глыбокая мара аб зямлі і часе, у якіх пагарда будзе пераможана братэрствам, несправядлівасць – салідарнасцю, а насілле перакрэсленна мірам. У асобе Езуса Хрыста гэта мара людзей ўцелавілася, набыла аблічча і гісторыю, каб суправаджаць і падтрымліваць Божы народ: стала Дарогай, Праўдай і Жыццём. У той жа час, неаднойчы здзяйсняліся спробы выдаліць гэту мару з сэрца чалавека, перакананы Святы Айцец.

На гэтыя спробы абураецца нават сама прырода, сказаў Папа і прывёў у прыклад праблемы навакольнага асяроддзя, выкліныя дзейнасцю, параненай грахом, душы чалавека. “Мы не можам рабіць выгляд, што нічога не адбывацца перад абліччам самага вялікага экалагічнага крызісу ў гісторыі”, - сказаў ён. 

Францішак высока ацаніў гарманічныя адносіны індзейскіх народаў з прыродай, якую яны паважаюць у якасці “крыніцы ежы, супольнага дому і алтара чалавечага дзялення”. 

Ён падкрэсліў, што індзейскія народы часта сустракаюцца з неразуменнем і адчужэннем грамадства. “Некаторыя лічылі ніжэйшымі іх каштоўнасці, культуры і традыцыі. Іншыя, зачараваныя ўладай, грашыма і рынкавымі законамі апустошылі іх землі, прадпрынялі ініцыятывы, якія іх забруджваюць. Гэта сумна! Усім нам было б карысна зрабіць рахунак сумлення і навучыцца казаць: прабачце! Сённяшні свет, апустошаны культурай адчужэння, мае патрэбу ў вас”, - сказаў Святы Айцец прадстаўнікам індзейскага насельніцтва.

Пантыфік нагадаў пра патрэбу сучаснай моладзі ў перайманні мудрасці пажылых людзей і каштоўнасці бескарыслівасці, якім могуць навучыць карэнныя народы Мексікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.