2016-02-14 18:30:00

Пантыфік: Мексіка павінна быць краінай магчымасцяў


Перад малітвай "Анёл Панскі" на заканчэнне св. Імшы ў Экатэпек-дэ-Марэлас 14 лютага 2016 г. папа Францішак заклікаў мексіканскіх вернікаў быць народам, які памятае пра тое, як Пан прайшоў праз яго гісторыю. "Мы хочам глядзець на нашых дзяцей, ведаючы, што яны атрымаюць у спадчыну не толькі зямлю, мову, культуру і традыцыю, але жывы плён веры, які нагадвае пра тое, як Бог надзейна прайшоў па гэтай зямлі. Упэўненасць у Яго блізкасці і салідарнасці. Упэўненасць у тым, што Ён нам дапамагае ўзняць галаву і з гарачым жаданнем чакаць світанку", - сказаў Пантыфік.

Францішак заклікаў мексіканскіх вернікаў да салідарнасці з тымі, каго яшчэ не дасягнуў "хлеб культуры ці магчымасць годнай працы" і не заставацца абыякавымі перад пакутамі новых пакаленняў, якія не знаходзяць шляхоў для спаўнення сваіх законных памкненняў.

Католікі, на яго думку, павінны быць у першых шэрагах тых, хто дапамагае стаць благаслаўлёнай мексіканскай зямлі – зямлёй магчымасцяў, з якой няма патрэбы эміграваць, каб марыць; у якой не трэба падвяргацца эксплуатацыі, каб працаваць; на якой з адчаю і беднасці іншых не ствараюцца магчымасці для выбранага кола людзей. "Зямлёй, якая не павінна аплакваць мужчын і жанчын моладзь і дзяцей, якія знішчаюцца гандлярамі смерцю", - пажадаў Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.