12 лютага 2016 г. каля 14.30 па мясцовым часе пачалася сустрэча папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Прадстаяцелі Цэркваў сустрэліся ў зале гаванскага аэрапорта імя Хасэ Марці, спецыяльна падрыхтаванай для іх прыёму. Ідучы насустрач, яны усміхнуліся адзін аднаму, а наблізіўшыся, моцна абняліся.
Адлегласць не стала перашкодай для нашай сустрэчы, адзначыў Патрырх Кірыл. Францішак прызнаўся, што ў яго сэрцы было прагненне, каб гэта сустрэча адбылася раней. Папа падзякаваў Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы за тое, што змяніў маршрут свайго лацінаамерыканскага падарожжа для сустрэчы з ім, на што Патрыярх Кірыл адказаў, што гэта адбылося “па волі Божай”.
Трэба адзначыць, што двухгадзінная сустрэча Папы і Патрыярха мае характар “прыватнай”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |