2016-02-12 11:59:00

Кардынал Паралін: сустрэча Папы і Патрыярха – знак надзеі


Кардынал Пьетра Паралін назваў маючую адбыцца сустрэчу Святога Айца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам “вялікімі знакам надзеі”. “Гэта сапраўды момант, які напаўняе адвагай, які натхняе працягваць шукаць і будаваць ўсё большыя адносіны блізкасці, сустрэчы і дыялогу”, - сказаў ён. Пурпурат падкрэсліў, што сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам будзе мець вялікае значэнне як для экуменічных адносін, так і на сусветным і сацыяльным узроўні.

Галоўнымі тэмамі падарожжа папы Францішка ў Мексіку, якое працягнецца 12-18 лютага 2016 г. будуць: міласэрнасць, справядлівасць, мір, міграцыя, насілле і злачыннасць, адзначыў кардынал Дзяржсакратар у інтэрв’ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца заўважыў, што падчас візіту будзе таксама ўздымацца тэма чалавечай годнасці і рэлігійнай свабоды, якія ўжо закранаў Бэнэдыкт XVI падчас свайго падарожжа ў Мексіку ў 2012 г., улічваючы, што гісторыя краіны пазначана перыядам моцнага лайцызма, які не заўсёды дазваляў развіваць спакойныя адносіны з Каталіцкім Касцёлам. “У гэтым кантэксце мне здаецца важна падкрэсліць, што ўпершыню Папа ўвойдзе ў Нацыянальны палац, які з’яўляюцца афіцыйнай сядзібай прэзідэнта Рэспублікі”, - заўважыў кардынал Паралін.

На думку кардынала Параліна, папа Францішак сваёй прысутнасцю жадае дапамагчы насельніцтву краіны адкрыць міласэрнасць і жыць ёй у штодзённасці. Менавіта на гэты аспект указвае дэвіз падарожжа: “Місіянер міласэрнасці і спакою”. “Мне здаецца важным падкрэсліць, што Папа сустрэнецца з многімі катэгорыямі людзей, каб заклікаць усіх менавіта да гэтай дзейнасці, да кампрамісу ажыццяўлення міласэрнасці ў штодзённым жыцці, пачынаючы ад палітыкаў і заканчваючы індзейскімі народамі”, - дадаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.