2016-02-11 13:00:00

Папа сустрэўся са святарамі Рымскай дыяцэзіі


11 лютага 2016 г. папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб перад абразом Маці Божай памаліцца ў інтэнцыі свайго Апостальскага падарожжа ў Мексіку.

Затым Пантыфік накіраваўся ў базыліку св. Яна на Латэране, дзе праходзіла велікапостная сустрэча святароў Рымскай дыяцэзіі. Некаторых з іх Францішак паспавядаў, а ўсім прысутным на сустрэчы падарыў кнігу-інтэрв’ю: “Імя Бога – Міласэрнасць”, у якой ён адказвае на пытанні італьянскага ватыканіста Андрэа Тарньелі.

Мэта святарскай сустрэчы, госцем якой стаў Святы Айцец, заключаецца ў дапамозе святарам асабіста асэнсваць Божую міласэрнасць і дапамагчы зрабіць гэта ў сваіх парафіяльных супольнасцях. Падчас яе збіраліся ахвяраванні на карысць “Caritas” Рымскай дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.