2016-02-10 13:04:00

Францішак скіраваў зварот з нагоды Сусветнага дня хворага


10 лютага 2016 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы за хворых. Нагодай для звароту паслужыла набліжэнне Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца 11 лютага 2016 г., ва ўспамін Маці Божай з Лурду. Пантыфік нагадаў, што галоўныя ўрачыстасці з нагоды гэтага дня будуць праходзіць на Святой Зямлі, у Назарэце.

Папа нагадаў сваё пасланне на Сусветны дзень хворага, у якім была заўважана неад’емная роля Дзевы Марыі падчас вяселля ў Кане Галілейскай. “У клопаце Марыі адлюстроўваецца пяшчота Бога і бясконцая дабрыня Міласэрнага Езуса. Заклікаю маліцца за хворых і засведчыць ім нашу любоў. Няхай пяшчота Марыі заўсёды прысутнічае ў жыцці шматлікіх людзей, якія знаходзяцца побач з хворымі, каб здолелі разумець іх патрэбы, нават самыя непрыкметныя, і каб глядзелі на іх вачыма поўнымі любові”, - пажадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.