2016-02-02 14:50:00

Святы Пасад пра навучальныя курсы для новых біскупаў


Больш за 1500 новапрызначаных біскупаў удзельнічалі ў апошнія 15 гадоў у навучальных курсах, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў у Ватыкане. Яны праходзяць штогод у фармаце лекцый і дыскусій па тэалагічных, душпастырскіх і духоўных аспектах біскупскага служэння. Акрамя таго, гаворка на іх ідзе пра практычныя пытанні адміністрацыйнага, прававога і медыйнага характару, а таксама пра выклікі, якія ставіць міжрэлігійны і экуменічны дыялог.

Галоўным акцэнтам курсаў, якія доўжацца амаль дзесяць дзён і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх новых біскупаў, з’яўляецца заўсёды сустрэча з Папам, паведаміў кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі. Нагодай стала прэзентацыя дакумента апошняга курсу, які прайшоў у верасні 2015 г., пад назвай “Сведкі ўваскрослага Пана”.

Навучанне і падрыхтоўка з’яўляюцца адной з асноўных і пастаянных задач для біскупаў, лічыць ватыканскі кардынал канадскага паходжання. Таму яго Кангрэгацыя ў 2015 г. упершыню прапанавала духоўныя курсы для іерархаў, якія атрымалі сакру пяць гадоў таму.

Робіцца гэта для таго, каб дапамагчы новым біскупам усведамляць важнасць і адказнасць пасады, апостальскай пераемнасці для Паўсюднага Касцёла і ўспрымаць усё гэта ў кантэксце еднасці з Папам, сказаў кардынал Уэле.








All the contents on this site are copyrighted ©.