2016-01-31 13:29:00

Святы Айцец салідарны з хворымі на праказу


Святы Айцец Францішак заклікаў да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць ад праказы. Пантыфік звярнуўся з адмысловым заклікам пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра, з нагоды Сусветнага дня барацьбы з праказай, які адзначаецца 31 студзеня.

“Гэта хвораба, хоць і адступае, аднак працягвае ўдараць, у першую чаргу, па самым бедным і маргіналізаваным асобам. Важна захоўваць жывую салідарнасць з тымі братамі і сёстрамі, якія сталі інвалідамі па прычыне гэтай хваробы. Запэўнім іх у нашай малітве і падтрымцы для ўсіх, хто імі апякуецца”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.