2016-01-31 13:13:00

Папа: не шукаць выгады ў адносінах з Богам


Папа Францішак заклікаў не адносіцца да рэлігіі, як да інвестыцыі, і не шукаць у кантактах з Богам уласнай выгады. Аб гэтым Пантыфік казаў 31 студзеня 2016 г. перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Святы Айцец пахіліўся над евангельскім ўрыўкам аб прапаведванні Езуса на сваёй бацькаўшчыне: у сінагозе Назарэту.

“Сённяшняе евангельскае апавяданне зноў вядзе нас, як і ў мінулую нядзелю, у сінагогу Назарэта, галілейскага мястэчка, у якім Езус рос у сям’і і быў вядомы ўсім, – сказаў Пантыфік. – Нядаўна пакінуўшу яго, каб пачаць сваё публічнае жыццё, зараз Ён першы раз вярнуўся і прадставіў сябе супольнасці, сабранай у сінагозе ў суботу. Ён прачытаў урывак з кнігі прарока Ісаі, які казаў пра будучага Месію і заявіў: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі” (Лк 4,21). Землякі Езуса, напачатку былі здзіўлены і ўражаны, але потым пачалі рабіць перакошаныя твары, наракаць паміж сабой і казаць: чаму Ён, які прэтэнтуе быць намашчаным Пана, не паўтарае тут, на сваёй бацькаўшчыне, цудаў, якія кажа, што здзейсняў ў Кафарнауме і бліжэйшых вёсках? Тады Езус сказаў: “Ніводнага прарока не прымаюць на бацькаўшчыне яго” (24) і спаслаўся на вялікіх прарокаў мінулага: Ілью і Елісея, якія дзейснялі цуды на карысць язычнікаў, каб асудзіць адсутнасць веры ў свайго народа. Тут прысутныя напоўніліся гневам, і ўстаўшы, выгналі Езуса прэч і хацелі скінуць Яго з гары. Але Ён, з сілай свайго спакою, “прайшоўшы паміж іх, адышоў” (30). Яго гадзіна яшчэ не прыйшла.

Гэты урывак з Евангелля паводле св. Лукі не з’яўляецца проста апавяданнем аб сварцы паміж землякамі, як часам здараецца таксама і ў нашых кварталах, выкліканай нянавісцю і зайздрасцю, але дэманструе спакусу, якой заўсёды падвяргаецца рэлігійны чалавак – мы ўсе ёй падвергнуты, – і ад якой заўсёды неабходна трымацца на дыстанцыі: спакусу лічыць рэлігію, у якасці чалавечай інвестыцыі і як наступства, “кантактаваць” з Богам, шукаючы ўласнай выгады. Аднак у сапраўднай рэлігіі гаворка ідзе пра прыняцце адкрыцця Бога, які з’яўляецца Айцом і Які клапоціцца пра кожнае сваё стварэнне, нават самае малое і нязначнае ў вачах людзей. Менавіта ў гэтым заключаецца прароцкае служэнне Езуса: абвяшчаць, што ніякая сітуацыя чалавека не можа станавіцца прычынай для яго выключэння з сэрца Айца, і што адзіны прывелей у вачах Бога, гэта адсутнасць прывелеяў, гэта даверлівае адданае ў Яго рукі.

“Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі” (Лк 4,21). “Сёння”, абвешчанае Хрыстом у той дзень, адносіцца да кожнага часу; яно гучыць таксама для нас, на гэтай плошчы, нагадваючы пра актуальнасць і патрэбу ў збаўленні, якое Езус прынёс чалавецтву. Бог выходзіць насустрач людзям усіх часоў і месцаў у канкрэтнай сітуацыі, у якой яны знаходзяцца. Ён выходзіць насустрач таксама і нам. Гэта Ён заўсёды робіць першы крок: прыходзіць, каб наведаць нас у сваёй міласэрнасці, каб ачысціць з пылу нашых грахоў; выходзіць, каб працягнуць нам руку і дапамагчы вылезці з прорвы, у якую былі кінуты нашай пыхай, і запрашае нас прыняць суцяшаючую праўду Евангелля і крочыць шляхамі дабра. Заўсёды Ён выходзіць, каб шукаць нас. Вернемся ў сінагогу...

Канешне, у той дзень, у назарэцкай сінагозе, была таксама Марыя, Маці. Можам уявіць сабе перажыванні яе сэрца – гэта былі маленькія ўводзіны ў тое, што павінна была перажыць пад крыжам, там у сінагозе, калі бачыла, як Езусам напачатку захапляліся, потым кідалі Яму выклік, потым пракліналі, а затым пагражалі смерцю. У сваім сэрцы, поўным веры, яна захоўвала ўсё. Няхай яна дапаможа нам навярнуцца, ад бажка цудаў да цуду Божага, якім з’яўляецца Езус Хрыстус”.

Пасля марыйнай малітвы Папа прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра вернікаў, сярод якіх была група моладзі з руху “Каталіцкая Акцыя”, якая прачытала пасланне аб міры і запусліла ў паветра мноства паветраных шароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.