2016-01-29 12:16:00

Святы Пасад заклікаў не дыскрымінаваць хворых на праказу


Cусветны дзень дапамогі хворым на праказу з’яўляецца для ўсіх магчымасцю працягнуць барацьбу супраць гэтай жудаснай інфекцыі, а таксама перамагчы маргіналізацыю, з якой сустракаюцца хворыя. Сёння праказа можа быць пераможана, а вылечаныя з яе маюць магчымасць поўнасцю вярнуцца да жыцця. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловым пасланні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, падпісаным яе старшынёй.

Выключэнне хворых на праказу з грамадскага жыцця, зусім неабгрунтаванае, правакуе ў іх яшчэ большыя пакуты. Таму, ватыканская дыкастэрыя заклікае дапамагчы ахвярам неабгрунтаванага сацыяльнага стыгматызавання жыць годным чынам. Гэта ўяўляе сабой канкрэтны знак салідарнасці, сапраўднага братэрства і міласэрнасці, да чаго заклікае Юбілейны Год.
 
Арцыбіску Зігмунт Зімоўскі спасылаецца на пасланне Святога Айца на Сусветны дзень хворага, якія будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага. Францішак заклікаў браць прыклад з Марыі, якая мае “пільныя і добрыя вочы”, “матчынае і поўнае міласэрнасці сэрца”. У яе клопаце адлюстроўвацца пяшчота Бога, тая ж, якую нясуць хворым асобы, што клапоцяцца пра іх.

Каб звярнуць большую ўвагу на выклікі, звязаныя з праказай, Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя правядзе 10-11 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане спецыяльны семінар, прысвечаны гэтай праблематыцы. 12 чэрвеня на плошчы св. Пятра Пантыфік узначаліць Эўхарыстыю з нагоды Юбілею хворых.

Старышыня Папскай рады падзякаваў усім асобам, якія робяць усё магчымае па лячэнні і доглядзе за тымі, хто быў выкінуты на ўзбочыну грамадства па прычыне праказы, якая ў многіх краінах яшчэ мае эндэмічны характар.

Cусветны дзень дапамогі хворым на праказу адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю першага месяца года; сёлета гэта 31 студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.