2016-01-28 16:14:00

Святому Айцу падарылі ровары з электрычным прывадам


Падчас агульнай аўдыенцыі 27 студзеня 2016 г., Францішак атрымаў у дар 10 ровараў з электрычным прывадам ад кампаніі ў Таскане. Гэта знак падзякі за абвешчаную ў мінулым годзе папскую энцыкліку „Laudato si'”. Ровары будуць служыць супрацоўнікам Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У сваёй энцыкліцы, прысвечанай, між іншым, абароне навакольнага асяроддзя, Францішак выказваецца за больш шырокае выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі ў экалагічных мэтах. Дзякуючы гэтаму, яго пачалі называць “экалагічным папам”. 

Пантыфік атрымліваў ужо ровары, большасць з якіх перадаў на традыцыйную ватыканскую латэрэю ў падтрымку дабрачыннасці.

Францішку неаднойчы ўручалі незвычайныя падарункі. Напрыклад, футбольны клуб “Bayern” перадаў Святому Айцу прыбытак ад адной з таварыскіх сустрэч, які склаў адзін мільён еўра. У 2014 г., на сваё 80-годдзе Францішак атрымаў ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з Іспаніі 800 кілаграмаў птушынага мяса, а “Harley-Davidson” з ЗША, вядомы ва ўсім свеце вытворца матацыклаў, у рамках святкавання свайго 110-годдзя падарыў Пантыфіку матацыкл. Неўзабаве пасля гэтага ён быў выстаўлены на аўкцыён, каб атрыманыя ад яго продажу грошы прызначыць на дабрачыннасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.